«Народная Воля» ў адным кроку ад закрыцця



«Народная Воля» пад пагрозай закрыцця. 

Выданне звярнулася да чытачоў з просьбай аб дапамозе. «На жаль, абставіны склаліся так, што выданне „Народнай Волі“ ў PDF-фармаце становіцца на месячную паўзу.Сітуацыя выклікана надзвычай цяжкім фінансавым становішчам. Рэдакцыя не мае магчымасці пакрываць выдаткі па арэндзе памяшкання, тэхнічным абслугоўванні, выплаце заробкаў і падаткаў. Мы ў адным кроку ад закрыцця», — канстатуе рэдакцыя і просіць чытачоў падпісвацца на выданне.

Беларускае Радыё Рацыя