Палітзняволеную актывістку Алену Гнаук асудзілі да яшчэ аднаго года калоніі
Палітзняволеную актывістку Алену Гнаук асудзілі да яшчэ аднаго года калоніі.

У Чыгуначным раёне Гомеля 28 красавіка агучылі прысуд па трэцяй крымінальнай справе супраць пружанскай актывісткі Алены Гнаук — адзін год пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Канчатковы тэрмін пакарання складае 2 гады і 11 месяцаў зняволення.
Гэтым разам Алену абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 КК за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі». Вядома, што палітзняволеная адмовілася ад адвакаткі, бо тая падпісала пратакол допыту, нягледзячы на просьбу Алены не рабіць гэтага.
Хутка яе этапуюць у СІЗА да разгляду апеляцыйнай скаргі, таму цягам гэтага перыяду яе можна падтрымліваць грашовымі пераводамі і пасылкамі.
Крыніца: t.me/viasna96