Вячаслаў Сіўчык: Пуцін – гэта рак на целе чалавецтва



Лідар Руху Салідарнасці „Разам” Вячаслаў Сіўчык параўнаў расейскі імперыялізм з ракам на целе чалавецтва.

Такую паралель палітычна-грамадскі дзеяч правёў падчас чарнобыльскіх мерапрыемстваў у Варшаве. Тлумачыць Вячаслаў Сіўчык.

– Чалавецтва раней ці пазней падыдзе да таго, што сёння для беларусаў з’яўляецца праграмай максімум. Справа ў тым, што расейскі імперыялізм – гэта як рак, толькі не на целе чалавека, а не целе чалавецтва. Пуцін і Лубянка – гэта пухліна, а Лукашэнка і іншыя дыктатары – метастазы. Немагчыма змагацца толькі з метастазамі, у першую чаргу – пухліна.

“Таму мы абавязаныя працягваць сваю барацьбу”, – дадаў Вячаслаў Сіўчык.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя