Аўтару Youtube-канала „MozgON” Уладзіміру Цыгановічу прысудзілі яшчэ адзін год калоніі
Аўтару Youtube-канала „MozgON” Уладзіміру Цыгановічу прысудзілі яшчэ адзін год калоніі.

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 10 красавіка блогера Уладзіміра Цыгановіча асудзілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Таццяна Касцюк прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ў дадатак да 15 гадоў зняволення па «справе Ціханоўскага».
Уладзімір — блогер, аўтар youtube-канала MozgON. На сваім канале пераказваў спачатку эканамічныя і грамадскія, а потым і палітычныя навіны, стаў весці трансляцыі з розных акцыяў — не толькі з пікетаў Ціханоўскага.