Празаіку Алесю Крыгу – 80



Беларускаму празаіку Алесю Крыгу 1 траўня спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння.

Алесь Крыга нарадзіўся ў Менску, выхоўваўся ў сям’і пісьменніка Алеся Асіпенкі. Скончыў філфак БДУ, служыў на ваенна-марскім флоце. Працаваў у розных беларускіх выданнях.

Пісаць пачаў з 1965 года. Выдаў кнігі аповесцяў і апавяданняў “Паўночны фаварыт”, “Порт прызначэння”, “Чайкі над полем”, “Мядзведзяня шукае сяброў”, “Марзянка для нелюбімых”, “Выбух над Прыпяццю” і іншыя.

Асноўная тэматыка твораў Алеся Крыгі – наша сучаснасць, жыццё маракоў, працоўныя будні міліяратараў Палесся, Чарнобыль, выхаванне моладзі на патрыятычных традыцыях.

Беларускае Радыё Рацыя