З акна Ваўкавыскага РАУС выкінуўся хлопец у наручніках. Ëн разбіўся насмерць



Праўладныя тэлеграм-каналы пацвердзілі інцыдэнт у Ваўкавыску.

Паводле праўладнага тэлеграм-канала, загінулы хлопец нібыта «быў наркаманам».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, верагодна, гаворка ідзе пра 24-гадовага Максіма Л. (яго поўнае імя і іншая інфармацыя маецца ў распараджэнні праваабаронцаў), які днямі адзначыў свой дзень народзінаў.

Пакуль няма дакладнай інфармацыі, чаму ў той дзень затрымалі хлопца, але праваабаронцам вядома, што яго затрымлівалі сілавікі ў Ваўкавыску 9 жніўня 2020 году.

Вясна