15 траўня пачнуць судзіць адваката Менскай абласной калегіі адвакатаў Аляксея Бародку



Яго справу ў Менскім гарадскім судзе будзе разглядаць суддзя Таццяна Фалькоўская. Аляксею інкрымінавана ч.3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Нагадаем, адвакат быў затрыманы напрыканцы студзеня і знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Адзначым, што пасля затрымання профіль адваката выдалілі з сайта Рэспубліканскай калегіі адвакатаў. Пазней стала вядома, што 21 красавіка яго пазбавілі ліцэнзіі.

t.me/viasna96