Віталь Портнікаў: „Калі Беларусь знікне, гэта будзе для Польшчы, Украіны, Літвы стратай уласнага цела”
Вядомы ўкраінскі публіцыст Віталь Портнікаў у інтэрв’ю латышскай журналістцы Рыце Рудушы паразважаў, якой ён бачыць Украіну і ўсю Усходнюю Еўропу пасля вайны з Расеяй.
Віталь Портнікаў, гаворачы пра Украіну, краіны Балтыі, Польшчу, Беларусь, пра іх ідэнтычнасць, выказаўся наступным чынам:
„У нас агульны цывілізацыйны код. Мы проста разам жылі ўсе, да Беларусі гэта датычыць таксама. Калі Беларусь не зможа супрацьстаяць Расеі і знікне, гэта будзе для ўсіх нас – для Польшчы, для Украіны, для Літвы вялікай стратай уласнага цела. І я вельмі спадзяюся , што гэтага не адбудзецца, што Беларусь мы яшчэ калісьці сустрэнем… Гэта быў код жыцця ў адной дзяржаве, складанай, але з цывілізацыйнага гледзішча паспяховай. Рэч Паспалітая была паспяховай дзяржавай”.