У Расеі сышоў з рэек цягнік з нафтапрадуктамі




Цягнік з 60 вагонамі, які перавозіў нафтапрадукты і піламатэрыялы, сышоў з рэек у Бранскай вобласці. Пацярпелых няма. Паведамляецца, што 7–8 вагонаў на гэты момант ляжаць на баку. На месцы аварыі – пажар, працуюць экстранныя службы. Рух на ўчастку чыгункі Бранск – Унеча прыпынены.

Губернатар Бранскай вобласці заявіў, што цягнік сышоў з рэек у выніку выбуху «нявысветленай прылады». Кіраўніцтва чыгункі назвала здарэнне «ўмяшаннем старонніх асобаў». Дарэчы, дадзеная чыгуначная лінія ідзе ў бок Беларусі. Выданне «Флагшток» адзначыла, што чыгуначнае злучэнне Гомеля з Расеяй парушана.

Цягнік ехаў пад кіраваннем лакаматыўнай брыгады Беларускай чыгункі. Аб пацярпелых афіцыйна не паведамляецца. “Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі” паведамляе, што цягнік ехаў з цеплавозам, які адносіцца да лакаматыўнага дэпо Гомеля. У выніку выбуху істотна пашкоджаны цеплавоз, а таксама грузавыя вагоны беларускай чыгункі галаўной часткі цягніка, якія зышлі з рэек.

Беларускае Радыё Рацыя