Фінляндыя можа дазволіць войскам ЗША размяшчацца ў краіне



Фінляндыя і ЗША вядуць перамовы аб пагадненні, якое дазволіць амерыканскім войскам карыстацца вайсковымі базамі ў Фінляндыі, паведамляе Helsingin Sanomat.

Перамовы па дамове пачаліся на мінулым тыдні. Калі дамова будзе падпісана, ЗША змогуць выкарыстоўваць тэрыторыю Фінляндыі і ваенныя базы для трэніровак і захоўвання рэсурсаў.

Па словах намесніка кіраўніка палітычнага дэпартамента МЗС Фінляндыі Мікаэля Антэла, пагадненне дазволіць амерыканскім войскам прыбываць і заставацца ў Фінляндыі, захоўваць там матэрыялы і інвеставаць у інфраструктуру.

У ЗША ёсць падобныя дамовы з іншымі краінамі NATO.

Фінляндыя вырашыла ўступіць у NATO пасля пачатку вайны ва Украіне ў 2022-м.

У Паўночнаатлантычны альянс краіна ўвайшла 4 красавіка 2023 года. Дагэтуль Фінляндыя была афіцыйным партнёрам NATO .