Міліцэйскія нарады з’явіліся ў гомельскіх сэканд-хендах
На фота, якое было зроблена сёння на вул. Інтэрнацыянальнай, міліцэйскі нарад дзяжурыў каля ўваходу ў краму былога ў карыстанні адзення.

Пры ўваходзе ў „сэканд” міліцыя патрабавала доказы, што наведвальнікі адсутнічаюць ва ўстановах адукацыі па ўважлівых прычынах. Верагодна, меры ўведзены на фоне ажыятажнага попыту на б/к адзенне сярод моладзі і звязаных з гэтым інцыдэнтаў.