„Ягелонія” згуляла ўнічыю з „Рэкордам”



Традыцыйна, як і кожны год, на пачатку траўня праходзіць фінал Кубка Польшчы па футболе. Першы матч прайшоў у Беластоку, дзе мясцовая «Ягелонія» прымала дзеючага чэмпіёна — «Рэкорд Бельска-Бяла».

Сустрэчу „Яга» пачала з жоўтай карткі Калеснікаву, у якога на пачатку гэтага паядынку было занадта шмат сіл, і арбітру давялося астуджаць яго энтузіязм. А на 25-й хвіліне ён быў выдалены за позні падкат. Праз імгненне лік адкрыў Стэфан Ракіч. Гаспадары, якім губляць было няма чаго, перайшлі ў атаку, а заўзятары ім вельмі дапамагалі, гучна заўзеючы за сваіх улюбёнцаў.

«Ягелонія» вырашыла паспрабаваць згуляць без галкіпера, і на 34-й  хвіліне Гжэгаж Макаль выдатна павёў сябе ў сітуацыі сам-насам і перайграў Барталамея Наврата 1:1. Сустрэча ў адказ пройдзе заўтра ў Бельска-Бялай.

„Арыс” Шпілеўскага адолеў „Пафас” і лідыруе ў табліцы чэмпіянату Кіпра

„Арыс”, які ўзначальвае беларускі спецыяліст Аляксей Шпілеўскі, на хатняй арэне перамог „Пафас” у матчы 32-га тура чэмпіянату Кіпра — 2:1. У гаспадароў Яўген Яблонскі і Арцём Шуманскі трапілі ў заяўку на паядынак, аднак на поле не з’явіліся. Шуманскі, які аднавіўся пасля пашкоджання, упершыню быў уключаны ў заяўку на гульню чэмпіянату Кіпра. „Арыс” з 67 ачкамі ўзначальвае табліцу, апярэджваючы АПАЭЛ на тры балы.

„Арэнбург” падоўжыў кантракт з Міхаілам Сіваковым

Спартовы дырэктар „Арэнбурга” Дзмітрый Андрэеў расказаў аб падаўжэнні кантракта з абаронцам каманды Міхаілам Сіваковым. У сёлетнім сезоне 35-гадовы беларускі футбаліст згуляў за „Арэнбург” у 23 матчах, у якіх забіў адзін мяч. Папярэдняя дамова Сівакова з расейскім клубам заканчвалася ў чэрвені.
Сівакоў выступае за „Арэнбург” з ліпеня 2018 года. За гэты час абаронца правёў за каманду 148 матчаў, забіў шэсць галоў і аддаў тры выніковыя перадачы. Таксама на яго рахунку 25 гульняў за зборную Беларусі.

17-гадовы выхаванец жлобінскага „Металурга” стаў гульцом ніжагародскага „Тарпеда”

17-гадовы жлобінец падпісаў кантракт з клубам КХЛ. Выхаванец жлобінскага „Металурга” Раман Кузняцоў стаў гульцом ніжагародскага „Тарпеда”. З форвардам заключаны двухбаковы трохгадовы кантракт, які прадугледжвае, што хакеіст зможа гуляць за розныя каманды з сістэмы клуба. „У вышэйшай лізе Беларусі Кузняцоў выступаў у сістэме зборных (U-17 і U-18), у мінулым сезоне стаў срэбраным прызёрам турніру. Згуляў у лізе 103 матчы, набраў у іх 95 (40+55) ачкоў пры паказчыку карыснасці” +45. Двойчы станавіўся другім бамбардзірам каманды.

Беларускае Радыё Рацыя