Данія адправіць Украіне вайсковую дапамогу на 250 мільёнаў даляраў
Данія адправіць Украіне вайсковую дапамогу на суму 250 мільёнаў даляраў. Пра гэта заявіў міністр абароны краіны Траэльс Лунд Поўльсэн.

Данія перадасць Украіне машыны для размініравання, боепрыпасы, палявыя масты і сродкі супрацьпаветранай абароны. У паведамленні Мінабароны краіны зазначаецца, што на дадзены момант гэта найбуйнейшы пакет вайсковай дапамогі з Даніі, ён прызначаны для падтрымкі ўкраінскага наступу.
«Новы пакет вайсковых ахвяраванняў з’яўляецца нашым найбуйнейшым на сённяшні дзень, а агульная падтрымка з боку Даніі зараз складае амаль 11 мільярдаў дацкіх кронаў (1 мільярд 600 мільёнаў даляраў — РС)», — заявіў міністр замежных спраў Даніі Ларс Лёке Расмусэн.
Беларускае Радыё Рацыя