Зяленскі анансаваў буйны пакет санкцыяў супраць Расеі



Украіна рыхтуе шырокі пакет санкцыяў супраць Расеі. Адпаведнае рашэнне будзе прынята неўзабаве. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім вячэрнім відэазвароце ў аўторак, 2 траўня.

Правёў нараду па ўзмацненні санкцыйных рэжымаў — як нашага, украінскага, так і сумеснага з партнёрамі. Уважліва сочым за тым, як дзяржава- тэрарыст намагаецца абыходзіць санкцыі, фіксуем кожны такі накірунак, працуем разам з партнёрамі, каб гэта заблакаваць. Рыхтуем вялікі санкцыйны пакет — рашэнне будзе прынятае бліжэйшым часам.