Фігурантаў «справы Nexta» асудзілі ад 8 да 20 гадоў калоніі
Менскі абласны суд 3 траўня агучыў прысуд па крымінальнай справе супраць стваральнікаў і рэдактараў праекта Nexta: Сцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча.

Суддзя Вячаслаў Тулейка прызнаў іх вінаватымі па шэрагу крымінальных артыкулаў і прысудзіў фігурантам ад 8 да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму: Сцяпану — 20 гадоў, Яну — 19 гадоў, Раману — 8 гадоў. Пракурорка Наталля Сакалова запрашвала для абвінавачаных ад 8 да 20 гадоў калоніі.
Рамана Пратасевіча ўзялі пад варту ў зале суда. Пуцілу і Рудзіка судзілі завочна. Суд цягнуўся два з паловай месяцы, некаторыя пасяджэнні праходзілі ў закрытым рэжыме.