„Нью-Джэрсі” з Шаранговічам у першым матчы саступіў „Караліне”
„Нью-Джэрсі” ў першым матчы 1/4 фіналу Кубка Стэнлі ў гасцях саступіў „Караліне” — 1:5. Беларускі нападнік „д’яблаў” Ягор Шаранговіч правёў на лёдзе 7 хвілін 46 секунд, выніковымі дзеяннямі не вызначыўся, прайграў 1 укідванне і скончыў паядынак з паказчыкам карыснасці „-1”.
У плэй-оф беларус правёў тры гульні і пакуль не набраў балаў.
„Караліна” павяла ў серыі 1-0. „Вегас” на хатняй арэне перамог „Эдмантан” — 6:4. „Голдэн Найц” таксама павялі ў серыі – 1-0.
Кубак Польшчы па футзале не для беластачан
Пасля хатняй нічыі «Ягелонія» з Беластока не змагла супрацьстаяць „Рэкорду” ў Бельску-Бялым ў другім матчы фінулу Кубка Польшчы па футзале. У фінальным матчы «Ягелонія» выйшла ў складзе з калумбійцам Крысціянам Немэ, якога не было ў Беластоку, але без украінца Аляксандра Калеснікава, які быў дыскваліфікаваны за чырвоную картку. Трэнер жоўта-чырвоных Адрыян Цітко таксама не паехаў у Бельск-Бялы па асабістых прычынах. У выніку жоўта-чырвоныя саступілі дзеючым уладальнікам трафея ажно 1:9. Гульня ў фінале для падляскай каманды па-ранейшаму застаецца вялікім дасягненнем.
ВРЗ і „Сталіца” выйшлі ў 1/2 фіналу чэмпіянату Беларусі па міні-футболе
Спартоўцы „Сталіцы” і гомельскага ВРЗ сталі першымі паўфіналістамі 34-га чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. У паўторным чвэрцьфінальным матчы „Сталіца” абыграла менскі „Дарожнік” з лікам 7:3. Першая сустрэча таксама завяршылася разгромнай перамогай дзейных чэмпіёнаў краіны – 7:1.
Уладальнік срэбраных медалёў ВРЗ пасля хатняй вікторыі над „Аховай-Дынама” з лікам 5:1 ў Менску святкаваў яшчэ большую перамогу – 7:0.
Яшчэ дзве сустрэчы ў адказ пройдуць сёння, 4 траўня. У Гародні мясцовы клуб „УУС-Дынама” прыме гомельскі БЧ. У іх першай гульні ў Гомелі дынамаўцы вырвалі перамогу ў серыі пасляматчавых пенальці. Таксама ФК „Мінск” згуляе з аршанскім „Вітэнам”. У Оршы менчане дамагліся перамогі ў авертайме з лікам 4:2
„Манчэстэр Сіці” і „Ліверпуль” дамагліся хатніх „сухіх” вікторый
У чарговых матчах чэмпіянату Англіі па футболе „Манчэстэр Сіці” і „Ліверпуль” дамагліся хатніх „сухіх” вікторый. „Ліверпуль” дзякуючы голу з пенальці Салаха абыграў „Фулхэм” – 1:0. „Манчэстэр Сіці” разграміў «Вест Хэм” – 3:0 – галамі адзначыліся Аке, Фодэн і Холанд, які забіў 35 гол і пабіў рэкорд Эндзі Коўла, што забіў 34 галы ў 40 матчах у сезоне-1993/1994, і Алана Шырэра, які адзначыўся 34 забітымі мячамі ў сезоне-1994/1995.
У чарговым матчы чэмпіянату Італіі „Мілан” разышоўся мірам з „Крэманэзе” – 1:1, таксама як і «Монца” з „Ромай» – 1:1, „Ювентус” узяў верх над „Лечэ” з лікам 2:1 „Атлетыка” разграміў „Кадыс” 5:1 і абышоў „Рэал” у табліцы іспанскай Ла Лігі.
„Прыбужжа” зноў саступіла „Мінчанцы” ў другім матчы фінальнай серыі
У другім матчы фінальнай серыі плей-оф жаночага чэмпіянату Беларусі па валейболе каманда „Прыбужжа” саступіла „Мінчанцы” з лікам 0-3 па партыях. „Мінчанка” вядзе ў серыі да трох перамог з лікам 2-0.
Азаранка выйшла ў 1/2 фіналу парнага разраду турніру WTA-1000 у Мадрыдзе
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка і бразільянка Беатрыс Хадад Майя прабіліся ў паўфінал парнага разраду турніру катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе з прызавым фондам 7 мільёнаў 600 тысяч даляраў. У чвэрцьфінальным матчы беларуска-бразільскі тандэм перайграў у двух сэтах іспанку Паўлу Бадосу і амерыканку Бетані Матэк-Сандс – 7:6 (7:0), 7:5.
Беларускае Радыё Рацыя