У палітзняволенага Андрэя Дзмітрыева памерла маці



Пра смерць маці былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі і лідара грамадскай арганізацыі «Гавары праўду», а цяпер палітвязня Андрэя Дзмітрыева паведамляе «Салідарнасць».

Андрэй Дзмітрыеў — сузаснавальнік і сустаршыня аб’яднання «Гавары праўду», былы кандыдат у прэзідэнты. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК) і асудзілі да 1,5 гадоў калоніі.

Падтрымаць Андрэя: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Андрэй Уладзіміравіч Дзмітрыеў