Анонс перадачы „Мы бачым”: выстава рэпрэсаваных мастакоў



У сакавіку ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі прайшла выстава рэпрэсаваных мастакоў. Сярод іншых на падзеі былі прадстаўленыя і творы Надзі Букі.

Цяпер жа ў Беларускім Моладзевым Хабе разгарнулася персанальная выстава мастачкі.

Меркаваннямі пра тое, як змянілася дзейнасць творцаў з 2020-га года, падзяліліся Надзя Бука, а таксама куратар выставы Вольга Шніп.

Падрабязней пра творчасць мастакоў, цяперашнюю выставу „Адраджэнне” і не толькі Надзя Бука і Вольга Шніп распавядуць нашаму карэспандэнту Марыне Савіцкай у праграме „Мы бачым” на Беларускім Радыё Рацыя ў пятніцу, 5-га траўня. Пачатак перадачы – у 19:30 па польскім часе.

Беларускае Радыё Рацыя