Анонс праграмы „Маніфест”: памяці Аляксандра Кулінковіча



20 траўня ў Варшаве пройдзе традыцыйны канцэрт, прысвечаны Аляксандру Кулінковічу – лідару гурта “Neuro Dubel”.

На імпрэзе выступяць Зоя Сахончык (гурт “Зьмяя”), Алесь Лютыч (“:B:N:”), Алесь-Францішак Мышкевіч (“The Superbullz”), Дзяніс Тарасенка (“РСП”), Юры Стыльскі (“Дай Дарогу”). Спецыяльны госць падзеі – гітарыст “Neuro Dubel” Уладзімір Сахончык.

Сваімі ўспамінамі пра легендарнага рок-музыку дзеліцца лідар гурта “Gods Tower” Лэслі Найф:


Успаміны пра Аляксандра Кулінковіча, а таксама вытрымкі з яго інтэрв’ю прагучаць сёння ў аўтарскім праекце Марыны Савіцкай “Маніфест”.

Праграма выйдзе сёння, 6-га траўня, у 16:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).

Беларуске Радыё Рацыя