Мастаку Генадзю Драздову прысудзілі 3 гады калоніі



Былому кіраўніку творчага аб’яднання «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў Генадзю Драздову прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі. Такі вырак у Менскім гарадскім судзе агучыў суддзя Яўген Пісарэвіч.

Генадзь Драздоў

Падрабязнасці невядомыя. Працэс над мастаком пачаўся 2 траўня. Мастака абвінавачвалі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх» і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

Пра затрыманне Драздова ў сярэдзіне жніўня мінулага года паведаміла Беларуская Рада культуры. Сілавікі нібыта выявілі ў яго сумесныя фотавыявы з украінскімі вайскоўцамі.

Беларускае Радыё Рацыя