Памятны знак Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах ачысцілі ад надпісаў вандалаў
Супрацоўнікі лясгаса ачысцілі ад абразлівых надпісаў помнік расстралянаму ў часы сталінскага тэрору Вацлаву Ластоўскаму.
-

Фота: тг-канал „Спадчына”
Пра тое, што адносна саматужнага крыжа-помніка Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах здзейснены акт вандалізму, стала вядома ў красавіку. Скаргу на гэта ў адпаведныя структуры напісаў адміністратар тэлеграм-канала «Спадчына». Учора тэлеграм-канал паведаміў аб прынятых лясгасам мерах: «Помнік акадэміку Вацлаву Ластоўскаму па нашай скарзе ачышчаны супрацоўнікамі спецлясгаса ад абразлівых надпісаў, нанесеных у мінулым месяцы вандаламі».