„Нармальнае жыццё зараз сябе ўявіць вельмі складана”
Нармальнае жыццё зараз сябе ўявіць вельмі складана. Паколькі ўсе сталі ахвярамі расейскай агрэсіі і расейскага тэрору. Украінцы спрабуюць жыць далей, нягледзячы на ваенны час.
Пра гэта распавёў беларус Мікіта Пастухоў, што ў часе вайны застаўся ва Украіне:
– Складана сказаць, што змянілася, прасцей сказаць, што не змяніў той перыяд. Зараз мы жывём усе гэтыя месяцы, быццам сітуацыі 24 чысло і чакаеш, калі наступіць 25. Гэта проста як адзін дзень, і чакаеш, пакуль гэта ўсё скончыцца, калі наступіць перамога і будзе можна жыць далей. То-бок гэта 14 месяцаў вырваных з жыцця. Я думаю, што так можа сказаць любы ўкраінец, не толькі ўкраінцы, а ўсе, хто пацярпелі ад гэтай агрэсіі і тэрору. Цяжка ўявіць зараз нармальнае жыццё.
Мікіта Пастухоў дадаў, што пакуль Украіна не пераможа Расею, вяртацца ў Беларусь ён не плануе. Паколькі не лічыць гэта для сябе бяспечным.
Цалкам гук у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя