Уладзіміра Булаўскага будуць судзіць у Віцебску 15 траўня



Палітзняволенага Уладзіміра Булаўскага абвінавачваюць у «неаднаразовым парушэнні парадку масавых мерапрыемстваў», пішуць праваабаронцы.

Віцебскага арт-менеджэра і музыку пачунуць судзіць 15 траўня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску. Справу будзе разглядаць судзьдзя Міхаіл Юрчанка.

Паводле заканадаўства, пачаць крымінальную справу супраць чалавека па арт. 342-2 КК могуць, калі яго двойчы за год асудзілі паводле арт. 24.23 КаАП «несанкцыянавае пікетаванне», а потым цягам году зноў затрымалі за «пікет».

Нядаўна ў палітвязня памёр бацька, але развітацца з ім сына не адпусцілі. Уладзіміру блакуюць ліставанне, і ён амаль не атрымлівае навінаў з волі.