Кожнае дзіця палітвязня атрымае 100 еўра для сваіх летніх забаў



Кожнае дзіця палітвязня можа атрымаць 100 еўра для сваіх летніх забаў. Збор анансаваў у сваім твітары кіраўнік “Байсола” Андрэй Стрыжак.

“Мы ўжо атрымалі 153 заяўкі; маем грошай на 8 з іх. А ці дапаможам астатнім — залежыць ад вас”, — піша Андрэй Стрыжак і папярэджвае, што не варта карыстацца беларускімі і расейскімі карткамі.

Як прыгадвае “Наша Ніва”, у канцы мінулага года “Байсол” абвяшчаў збор на калядна-навагоднія падарункі дзецям палітвязняў, і праект быў паспяхова выкананы.

Беларускае Радыё Рацыя