„Дынама” абмяняе Сапегу і Алістрава ў СКА
Менскае „Дынама” абмяняе абаронцу Сяргея Сапега і нападніка Уладзіміра Алістрава ў СКА. Пра гэта стала вядома „Спорт-Экспрэсу”.
У мінулым сезоне 23-гадовы Сапега згуляў 60 матчаў у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ за мінскую каманду і набраў 17 (3+14) ачкоў.
22-гадовы Алістраў правёў 67 матчаў, набраўшы 29 (12+17) ачкоў.
Футбалісткі „Дынама-БДУФК” разграмілі „Бабруйчанку”
Фаварыты жаночага футбольнага чэмпіянату Беларусі працягнулі свае пераможныя серыі да васьмі матчаў. Чэмпіёнкі краіны футбалісткі сталічнага „Дынама-БДУФК” у гасцявой сустрэчы 8-га тура разграмілі „Бабруйчанку” з сухім лікам 13:0. З пачатку першынства каманда Юрыя Малеева забіла ўжо 75 мячоў, не прапусціўшы ніводнага гола. Срэбраны прызёр мінулага першынства „Мінск” таксама на выездзе перайграў берасцейскае „Дынама” 3:0, прычым два мячы гаспадыні забілі ў сваю браму. Яшчэ ў дзвюх сустрэчах былі зафіксаваны нічыі: у Магілёве мясцовы „Днепр” разышоўся мірам са сталічнай „Зоркай-БДУ” – 0:0, а футбалісткі „Смаргоні” і юніёрскай зборнай Беларусі (U-19) забілі 6 мячоў – 3:3. Пасля васьмі тураў „Дынама-БДУФК” і „Мінск” маюць па 24 ачкі, трэцім ідзе „Днепр”, які набраў 14 заліковых балаў.
«Сампдорыя» вылецела ў Серыю Б
«Сампдорыя» саступіла «Удзінэзэ» ў матчы 34-га тура чэмпіянату Італіі – 0:2. У наступным сезоне «Сампдорыя» будзе выступаць у Серыі Б. Пасля 34 тураў у «Сампдорыі» 17 ачкоў. Каманда Дэяна Станкавіча страціла матэматычныя шанцы падняцца на 17-е месца, паколькі ў астатніх 4 матчах сумарна максімум зможа набраць 29 ачкоў, а ў 17-й «Вероны» ўжо 30 балаў. «Сампдорыя» ў апошні раз гуляла ў Серыі Б у сезоне 2011/12, пасля чаго была сталым удзельнікам Серыі А. У матчы 35-га тура чэмпіянату Англіі па футболе „Фулхэм” нанёс паразу „Лестэру” з лікам 5:3. Пры гэтым дублямі вызначыліся адразу трое гульцоў: Віліян, Кэрні і Барнс.
„Аль-Наср” у родных сценах не здолеў абыграць аўтсайдэра чэмпіянату Саўдаўскай Аравіі „Аль-Халілдж” у 26-м туры – 1:1. Зорны нападнік „Аль-Насра” Крышціяну Раналду правёў на полі ўсе 90 хвілін і не вызначыўся выніковымі дзеяннямі. Яго каманда нанесла 22 удары па брамцы суперніка, але забіла толькі адзін мяч. Пасля матчу Раналду адштурхнуў гульца „Аль-Халіджа”, які папрасіў яго зрабіць сэлфі. „Аль-Наср” ідзе другім у турнірнай табліцы чэмпіянату Саўдаўскай Аравіі. Каманда набрала 57 ачкоў у 26 гульнях. Адставанне ад лідэра, „Аль-Іціхада” — два балы.
Гвардыёла прыехаў у Мадрыд не для помсты, Анчалоці не супраць паўтарыць мінулагодні вынік
Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла падзяліўся чаканнямі ад сённяшняга першага паўфінальнага матча Лігі чэмпіёнаў супраць «Рэала». «Мы прыехалі ў Мадрыд у бадзёрым настроі. Цяпер вельмі добра гуляем. Мы тут не для помсты, гэта яшчэ адна магчымасць. Аднойчы мы пераможам «Рэал». У гэтым сезоне мы хочам выйграць Лігу чэмпіёнаў, у мінулым нам перашкодзіў «Рэал». Мы былі гатовы і ў мінулым годзе. У каманд аднолькавыя трэнеры, аднолькавыя гульцы, але зусім розная гульня», – сказаў Гвардыёла.
Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці адзначыў, што не засяроджваецца над тым, як спыніць Холанда. „Яны – каманда. Мы не думаем спыняць толькі гульца. «Сіці» здаецца нястрымным. Але шанцы ў нас будуць. Мы можам канкурыраваць. Перамога ў Кубку Іспаніі дае нам матывацыю. У мінулым сезоне мы прапусцілі ад «Сіці» 5 мячоў, а забілі 6. Я не супраць паўтарыць», – дадаў Анчалоці.
Беларускае Радыё Рацыя