У МЗС Украіны абурыліся прыездам лідараў 6 краін на парад ў Маскву
У МЗС Украіны абурыліся прыездам 9 траўня лідараў 6 краін на „Парад Перамогі” ў Маскву. У заяве згадваюцца прэм’ер-міністр Арменіі, прэзідэнты Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. Пра Аляксандра Лукашэнку, які таксама прылятаў у Расею і хутка вярнуўся, згадкі няма. Ва Украіне, як і ў многіх краінах свету, яго не лічаць законна абраным кіраўніком дзяржавы.

Украінскае знешнепалітычнае ведамства нагадвае, што Уладзімір Пуцін „адшукваецца міжнародным правасуддзем за ўчыненне ваенных злачынстваў”, у тым ліку за выкраданне ўкраінскіх дзяцей і рэпрэсіі супраць жыхароў захопленых украінскіх тэрыторый. Госці прыляцелі да яго пасля чарговай расейскай ракетнай атакі на ўкраінскія гарады. І ім на парадзе паказалі расейскую вайсковую тэхніку, якая ўдзельнічае ў вайне супраць Украіны.
„Разглядаем удзел лідараў названых замежных дзяржаў у публічным мерапрыемстве разам з ваенным злачынцам, які фарсіць развязваннем вайны ў Еўропе ў маштабах, незнаных з часоў Другой сусветнай вайны, як амаральны і недружалюбны крок у дачыненні да Украіны, праяву пагарды да ўкраінскага народу, які змагаецца за сваё выжыванне і свабоду”, — гаворыцца ў заяве.