Польшча афіцыйна перайменавала Калінінград



Польшча афіцыйна перайменавала Калінінград. 

У афіцыйных  дакументах расейскі горад будуць называць Крулевец. Рашэнне, якое фармальна мае рэкамендацыйны характар, вынесла Камісія стандартызацыі геаграфічных найменняў за межамі Польшчы, паведамляе Rmf24.

У сувязі з гэтым Калінінградская вобласць у польскай мове перайменавана ў Крулявецкую. Сваё рашэнне камісія патлумачыла тым, што Крулевец — традыцыйная назва Калінінграда ў Польшчы, а яго «цяперашняя расейская  назва — штучная, не звязаная ні з самім горадам, ні з рэгіёнам».

Там таксама заявілі, што савецкі дзеяч Міхаіл Калінін, у гонар якога названы горад, – „злачынца, адказны, сярод іншага, за масавыя забойствы палякаў у Катыні”, а яго згадкі носяць у Польшчы „негатыўны характар”.

Беларускае Радыё Рацыя