22 траўня пачнецца суд над Эдуардам Бабарыкам



Крымінальную справу будзе разглядаць Менскі абласны суд у выязным судовым пасяджэнні ў памяшканні суда Менскага раёна. Першае судовае паседжанне адбудзецца 22 траўня.

Эдуарда абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, дапамозе ў арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы.

Эдуард Бабарыка быў кіраўніком ініцыятыўнай групы свайго бацькі як прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта. Затрымалі Эдуарда Бабарыку 18 чэрвеня 2021 года. Паўгода ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ, пасля яго перавялі ў менскае СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага.

Бацьку Эдуарда Віктара Бабарыку асудзілі на 14 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пакаранне ён адбывае ў Наваполацку.

Падтрымаць палітвязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Эдуард Віктаравіч Бабарыка.

Вясна