Фігурантаў „справы прафсаюзаў” перавялі ў калоніі



Абвінавачаныя па «справе прафсаюза РЭП» палітзняволеныя Васіль Бераснеў, Генадзь Фядыніч і Вацлаў Арэшка былі асуджаныя 5 студзеня. Фядынічу і Берасневу прызначылі 9 гадоў калоніі, а Арэшку — 8 гадоў калоніі.

31 сакавіка ў Вярхоўным судзе пачалі разглядаць апеляцыйныя скаргі палітвязняў. У выніку судовая калегія пакінула прысуд без зменаў, а скаргі — без задавальнення. Нядаўна лідfраў незалежнага прафсаюзнага руху перавялі ў калоніі: Фядыніча — у бабруйскую калонію № 2, Бераснева — у магілёўскую калонію № 15, а Арэшку — у шклоўскую калонію № 17.

Падтрымаць палітвязняў:
ПК № 15. 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Васіль Ціханавіч Бераснеў
ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Вячаслаў Міхайлавіч Арэшка
ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Генадзь Фёдаравіч Фядыніч

Вясна