ЗША перададуць актывы расейскага алігарха на аднаўленне Украіны



Чатырыста сорак другі дзень вайны ва Украіне. Генеральны пракурор ЗША Мэрык Гарланд ухваліў перадачу канфіскаваных актываў расейскага алігарха на аднаўленне Украіны, паведамляе Reuters.

Сродкі ў памеры амаль пяці з паловай мільёна даляраў паступаюць з рахунку Канстанціна Малафеева. Яго прызналі вінаватым у парушэнні санкцый. Раней у гэтым годзе акруговы суд у Нью-Ёрку арыштаваў ягоныя актывы.

Уладальнік тэлеканалу „Царьград” Малафееў, абвінавачаны ў ЗША ў фінансаванні сепаратызму ў Крыме, трапіў пад санкцыі ў 2014 годзе.