Раман Кісляк: Вельмі важна вызначыць дакладную колькасць палітзняволеных



Каардынацыйная Рада правяла першую з серыі анлайн-сустрэчу на тэму „Вязні рэжыму Лукашэнкі: колькі ў Беларусі палітычных зняволеных і чаму не ўсім зняволеным па палітычных матывах даюць статус палітычных?”.

Міф пра небяспечнасць прызнання палітзняволеным у Беларусі паспрабаваў развеяць спікер сустрэчы, юрыст, прадстаўнік Каардынацыйнай Рады Раман Кісляк:

– На самой справе гэта вельмі важная праца, па дакументаванні парушэнняў у адносінах да беларускіх грамадзян. Прызнанне палітвязняў у дадзеным выпадку робіцца ў індывідуальным парадку. Правяраецца справа, правяраецца асоба, то бок ёсць пэўныя крытэрыі. Самае галоўнае, што ў нейкі момант з’явіцца пытанне, каго вызваляць. У працэсе вось гэтай працы, якой хоча заняцца Каардынацыйная Рада, па вызваленні палітвязняў і спыненні рэпрэсій, у нейкі момант у выніку ціску ён надыдзе, калі ўлада будзе гатова вызваляць.

Па словах юрыста, не адпавядае рэчаіснасці сцвярджэнне, што самое прызнанне палітзняволеным пагаршае становішча зняволенага ў Беларусі. Вядома, што па стане на 11 траўня 1493 чалавека ў Беларусі прызнаныя палітвязнямі, і гэта без уліку рэальнай колькасці асуджаных па палітычных матывах, якая можа раўняцца колькасці ў 5 000 чалавек і больш.

Беларускае Радыё Рацыя