Адвакатку Анастасію Лазарэнку асудзілі да 6 гадоў калоніі
У Менскім гарадскім судзе 11 траўня палітзняволеную адвакатку Анастасію Лазарэнку асудзілі да шасці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд агучыла суддзя Святлана Чарапанава.

Палітзняволеную прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за „зліў дадзеных сілавікоў і суддзяў у ЧКБ”, а таксама за ўдзел у „Маршы за свабоду” у жніўні 2020-га. Сваю віну Лазарэнка на судзе не прызнала.
На волі ў яе засталіся сталы бацька і 19-гадовы сын, які з 16 год пакутуе на хваробу Крона.
Крыніца: t.me/viasna96