На Лідчыне будуць танчыць па-даўнейшаму



27 траўня на базе філіяла «Дзiтвянскi Дом культуры» Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці” адбудзецца Гарадзенскі абласны фестываль-свята «Танцуем па-даўнейшаму».

Аматары беларускага традыцыйнага харэаграфічнага мастацтва з усёй Гарадзенскай вобласці з’едуцца, каб прадэманстраваць найлепшыя ўзоры беларускіх народных парных танцаў у чатырох узросткавых катэгорыях ад 6 да 50 і больш гадоў з захаваннем адметнага мясцовага выканальніцкага стылю.

Традыцыйнымі ў рамках фестываля-свята будуць: выступленні лепшых фальклорных калектываў Гарадзеншчыны, майстар-класы па побытавых танцах, флэшмоб „Танцуем разам”, выстаўка вырабаў майстроў народнай творчасці, на якой можна будзе набыць сабе падарункі і сувеніры на любы густ.

Беларускае Радыё Рацыя