Жыхарку Гомеля затрымалі наўпрост у школе



Жыхарку Гомеля Жанну Волкаву затрымалі наўпрост у школе.

Жанна — маці двух непаўналетніх дзяцей. Па словах знаёмай затрыманай, міліцыя затрымала Жанну наўпрост у школе №63, куды жанчына прыйшла для сустрэчы з настаўніцай яе дзіцяці.

Цяпер Волкава знаходзіцца ў гомельскім СІЗА. Ёй інкрымінуюць арт. 130 КК («распальванне варожасці»), піша @flagshtok.

Паведамляецца, што ў 2020-ым годзе міліцыя затрымлівала Волкаву па адміністрацыйных артыкулах.