Мажэйка: у Лукашэнкі – тэндэнцыя няздольнасці прамаўляць



Аляксандр Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы Беларусі.

Палітычны аналітык Вадзім каментуе тое, што адбываецца з Лукашэнкам:

– Нездольнасць прамаўляць на публіцы, і ўвогуле неяк функцыянаваць. Мы бачылі, што на парадзе ён не мог стаяць і выказвацца, а зараз проста адмяняе сустрэчы. І канешне, калі на парадзе заместа яго прамаўляў Хрэнін – гэта быў адзін выпадак. А зараз заместа яго прамаўляў Галоўчанка, што было ўжо. Калі гэта адбываецца ўжо другі раз – можам казаць пра нейкую няздольнасць прамаўляць, не кажучы пра сур’ёзныя рашэнні.

Па словах Вадзіма Мажэйкі перспектывы ў Лукашэнкі наступныя:

– Базавы сцэнар, што ён адужае і будзе дасяжны, бо нават калі чалавек пачынае нават цяжка хварэць, звычайна гэта не прыводзіць да смерці. Але нават, калі так адбудзецца, і праз некаторы час ён пачне функцыянаваць так як і раней, усё-роўна гэта будзе сігнал і Украіне, і чыноўнікам, і апанентам Лукашэнкі, і іншым палітыкам.

Аналітык упэўнены, што ў Беларусі будзе ўзрастаць канкурэнцыя сярод пераемнікаў Лукашэнкі і будзе ўзрастаць палітычная турбулентнасць у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя