У Віцебску пачынаюць судзіць арт-менеджэра і музыку Уладзіміра Булаўскага



У судзе Першамайскага раёна Віцебска распачынаецца працэс над палітзняволеным арт-менеджэрам і музыкам Уладзімірам Булаўскім.

Яго абвінавачваюць паводле арт. 342-2 КК — неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Праваабаронцам вядома, што гэта толькі другі суд у Беларусі па гэтым артыкуле.

Паводле заканадаўства, узбудзіць крымінальную справу супраць чалавека па арт. 342-2 КК могуць, калі яго двойчы за год асудзілі паводле арт. 24.23 КаАП «несанкцыянавае пікетаванне».

Справу будзе разглядаць суддзя Міхаіл Юрчанка. За кратамі Уладзіміра ўтрымліваюць пяць месяцаў.

Крыніца: t.me/viasna96