У Турцыі будзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў
У Турцыі завяршыўся першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Як і прадказвалі многія эксперты, нікому з кандыдатаў не ўдалося набраць 50%, неабходных для перамогі. Такім чынам, чакаецца другі тур.
-

Фота: bbc.com
Пасля падліку 98,38% бюлетэняў дзейны кіраўнік дзяржавы Рэджэп Таіп Эрдаган набірае 49,34% галасоў, яго галоўны канкурэнт ад апазіцыйнага аб’яднання “Народны альянс” Кемаль Кылычдароглу — 45%.
У падліках застаецца ўлічыць галасы грамадзян Турцыі, якія галасавалі за мяжой. Эрдаган кіруе краінай у якасці прэм’ер-міністра, а пазней — прэзідэнта ўжо больш за 20 гадоў. Яго канкурэнт выступае за свецкі характар краіны, насуперак кансерватыўнай палітыцы цяперашняга лідара.
Беларускае Радыё Рацыя