Памёр Хрыстафор Жаляпаў
Рух “За Свабоду” у сваіх сацсетках паведаміў пра смерць свайго сябра, віцебскага грамадскага актывіста Хрыстафора Жаляпава. Яму было 73 гады.
Хрыстафор Жаляпаў быў стваральнікам і кіраўніком віцебскага грамадскага аб’яднання «Самакіраванне і грамадства», якое было таксама адным з цэнтраў аб’яднання віцебскай дэмакратычнай супольнасці. Як і сотні іншых грамадскіх арганізацый, гэтае аб’яднанне ў верасні 2022 года было ліквідаванае рэжымам Лукашэнкі.
“Хрыстафор Жаляпаў быў генератарам ідэй, стваральнікам і рухавіком шматлікіх грамадскіх ініцыятыў Віцебшчыны. Сапраўдным грамадзянінам, які да апошніх дзён думаў не пра сябе, а пра іншых, глыбока перажываў і прапускаў праз сябе ўсе нягоды, якія абрынуліся на Беларусь”, — напісалі калегі Жаляпава.
Крыніца: nashaniva
