Ян Нэсцярук: Вельмі хацелася адзначыць свой юбілей разам з роднай вёскай



У вёсцы Сакі, што на Бельшчыне, шырока адзначылі 75-ы дзень народзінаў мясцовага жыхара – Яна Нэсцерука, актыўнага ўдзельніка калектываў народнай самадзейнасці на Падляшшы. Каля вясковага клуба быў арганізаваны канцэрт мясцовых калектываў, з якімі доўгія годы сябруе юбіляр, а таксама сумесна з солтысам быў арганізаваны шчодры пачастунак для гасцей свята і жыхароў вёскі Сакі.

«Вельмі хацелася адзначыць свой юбілей разам з роднай вёскай» – гаворыць, не хаваючы эмоцый, іменіннік.

-Хацеў, каб пра нашую вёску ведалі. Я тут нарадзіўся, маладосць свю пражыў. І ізноў мяне сюды цягне. Я штодня сюды прыязджаю. Вось тут мая хата. У маладосці мы рабілі забавы. Я сам шукаў музыкантаў, каб патанцаваць і паспяваць. Як ёсць жаданне, заўсёды ўсё можна зрабіць.

Вёска Сакі знаходзіцца ў гміне Бельска-Падляшскага. У большасці тут пражываюць этнічныя беларусы, якія карыстаюцца ў побыце падляшскім дыялектам. Таксама ў гэтай вёсцы нарадзіўся мясцовы беларускі паэт Міхась Шаховіч.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя