Мацукевіч: Лукашэнка адкладае момант пераходу ўлады



У беларускім інфармацыйным поле апошнія некалькі дзён ідзе абмеркаванне таго, каму Лукашэнка перадасць уладу.

Пра гэта нашаму Радыё каментуе былы дыпламат, цяпер старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Павел Мацукевіч:

Сам Лукашэнка ў думках адкладае гэты момант, хаця і нельга сказаць, што і не рыхтуецца да гэтага, таму што адбыліся змены ў Канстытуцыі, дзе цяпер прапісана, каму і пры якіх умовах перадаецца ўлада. Цяпер яна перадаецца старшыні Савета Рэспублікі. Прыняты адмысловы ўказ на выпадак забойства прэзідэнта, у якім адзначаецца, што ўводзіцца надзвычайная сітуацыя і нават вайсковы стан, адбываецца паседжанне Савета бяспекі, на якім старшынствуе зноў-такі старшыня Савета Рэспублікі. Усё гэта гаворыць пра тое, што ў думках ён да гэтага гатовы.

На думку былога дыпламата, Лукашэнка рыхтуецца такім адмысловым чынам да выбараў 2025 году:

Абсалютна не бачна пакуль, што ён прыступіў да рэалізацыі гэтай схемы, ці нейкай іншай. Я думаю, што ён хацеў бы працягнуць сваю кар’еру на пасадзе кіраўніка краіны. Напэўна плануе ўдзельнічаць у выбарах 2025 году. Але праблема з яго здароўем павінна падштурхнуць да думкі, што трэба неяк пачаць аперацыю «пераемнік».

Павел Мацукевіч упэўнены, што гэтая спецаперацыя мае вялікі шанец на выкананне яшчэ пры жыцці Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя