Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў патрапіў з калоніі ў бальніцу



Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў патрапіў з калоніі ў бальніцу. Там праводзіцца яго абследаванне. Пра гэта паведаміў зяць палітвязня Зміцер Антончык. Паводле яго інфармацыі, Кастусёў быў шпіталізаваны 27 красавіка і знаходзіўся ў бальніцы па стане на 11 мая.

Рыгор Кастусёў быў затрыманы ў 2021 годзе. Падчас утрымання пад вартай у яго было выяўлена анкалагічнае захворванне. У верасні мінулага года Кастусёў быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі па „справе аб дзяржперавароце”. Пакаранне адбывае ў Івацэвіцкай калоніі, вядомай як “Воўчыя норы”.