Адтэрміноўку ад службы для беларусаў, якія навучаюцца за мяжой, адмянілі



Адтэрміноўку ад службы для беларусаў, якія навучаюцца за мяжой, адмянілі. Такія папраўкі ў закон “Аб воінскім абавязку і воінскай службе”, апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пры гэтым адтэрміноўка захоўваецца для тых, хто атрымлівае адукацыю за мяжой па накіраванні дзяржаўных органаў Беларусі ў рамках дзяржаўных праграм.

Таксама, калі раней замест службы ў войску можна было 2 гады адпрацаваць на атэставанай пасадзе, напрыклад, у сілавых структурах такіх як МНС, Следчы камітэт або МУС. То цяпер тэрмін працы павысілі да пяці гадоў. Выключэннем сталі выпускнікі міліцэйскіх ВНУ і ВНУ, дзе навучаюць выратавальнікаў.