Ужо вядома пра акцыі ў 14 гарадах свету з нагоды Дня палітвязняў у Беларусі



21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Ужо вядома пра акцыі ў 14 гарадах свету

Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму пры невысветленых абставінах у шклоўскай калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак. “Вясна” заклікае выказаць салідарнасць з палітвязнямі, прыцягнуць увагу грамадства да іх праблем і ў чарговы раз запатрабаваць ад уладаў іх вызвалення.

Ужо вядома, што акцыі з гэтай нагоды адбудуцца ў Беластоку, Брэмене, Варшаве, Вільні, Гамбургу, Кракаве, Лондане, Мічыгане, Нью-Ёрку, Рыме, Познані, Сан-Францыска, Фларэнцыі, Булонь-Біянкуры.