Палітзняволены Дзяніс Івашын, верагодна, зноў у ШІЗА
Сваякі гарадзенскага журналіста і палітвязня Дзяніса Івашына паведамілі праваабаронцам, што ён учора, 15 траўня, не патэлефанаваў ім, хоць меўся, паводле графіку званкоў 11-га атраду.

Пропуск можа быць абумоўлены рознымі прычынамі. Але родныя Івашына лічаць, што яго чарговы раз змясцілі ў ШІЗА і чакаюць на пацверджанне сваёй высновы. Папярэднія лісты ад журналіста, якія атрымалі яго сваякі, датаваныя 30 красавіка (айчыму), 3 і 8 траўня (маці і жонцы, адпаведна). На дадзены момант дакладных звестак пра Івашына няма, паведамляе «Гарадзенская Праваабарона».
Падтрымаць палітвязня лістамі і паштоўкамі вы можаце па адрасе: ПК №15, 212013, Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, 11 атрад, Івашын Дзяніс Яўгенавіч.
Вясна