Дакладнае месцазнаходжанне і стан Віктара Бабарыкі дагэтуль невядомыя



Ні адна ўстанова сістэмы Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, у тым ліку падведамасныя бальніцы, не можа ўзяць на сябе адказнасць і пацвердзіць, што Віктар знаходзіцца ў іх, піша афіцыйны канал Бабарыкі ў тэлеграм.

Сваякі працягваюць дабівацца асабістага прыёму ў начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС.

Нагадаем, два тыдні таму стала вядома, што Віктар Бабарыка быў шпіталізаваны ў бальніцу ў ноч з 24 на 25 красавіка — далейшае месцазнаходжанне палітвязня невядома.