Два гады за кратамі знаходзіцца палітвязень Андрэй Кандрасюк



Два гады – столькі за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Андрэй Кандрасюк. Затрыманы па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Удзел у масавых беспарадках.

Жыхар Берасця Андрэй Кандрасюк з’яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб удзеле ў масавых беспарадках. Затрыманы па выніках падзей  9-10 жніўня 2020 года ў Берасці адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Адметна тое, што акцыі пратэсту палітвязень быў моцна збіты АМАПам. З РАУС Андрэй Кандрасюк трапіў у лякарню, паколькі увесь быў у крыві. Зафіксаваная траўма галавы, гематомы па ўсім целе, накладалі швы. Па факту збіцця была пададзеная заява ў пракуратуру, але крымінальная справа на сілавікоў так заведзеная і не была.

А вось самому палітвязню прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя — Іна Клышпач. Падтрымаць Андрэй Кандрасюка можна даслаўшы грашовы перавод, паштоку ці бандэроль на адрас папраўчая калонія №15.

Беларускае Радыё Рацыя