21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Да якіх мерапрыемстваў можна далучыцца? (абноўлена)

19 траўня (пятніца)
• Вільня (Літва), 15:00 – 17:00. Падпісанне паштовак і лістоў для палітзняволеных. Месца: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5.
• Сан-Францыска (ЗША), 19:00, Падпісанне лiстоў і паштовак палітвязням. Belmont, CA, Падрабязнасці.
• Анлайн-акцыя Amnesty International, 19:00, Падрабязнасці.
• Гамбург (Германія), 19:00 – 20:30, Staats- und Universitätsbibliothek Hamburg, Von-Melle-Park 3.
20 траўня (субота)
• Рым, (Італія), 10:00 – 12:00, Каля замка Святога Анёла, Castel Sant’Angelo, Roma, Lungotevere Castello, lato Largo Mutilatie invalidi di Gierra
• Брэмен (Германія), 10:00 – 13:00, Беларусы Брэмена з актывістамі Salidarnast збяруцца разам, каб зрабіць паштоўкі і напісаць лісты палітзняволеным і падтрымаць іх. Месца можна даведацца праз суполку, а таксама праз кантакт: [email protected]
• Дэтройт (ЗША), 14:00, Bridgeport township. Падрабязнасці па спасылцы.
• Вільня 🇱🇹 17:00, Беларуская Рада культуры запрашае ў сваю Гасцёўню (Šv. Ignoto g. 5, Vilnius). Тут пройдзе паказ фільмаў, галоўным героем якіх з’яўляецца рэпрэсаваны мастак Алесь Пушкін. Падрабязнасці.
• Варшава (Польшча), 18:30, Вечар памяці Вітольда Ашурка. На сустрэчы будуць гаварыць пра Вітольда, якім яго памятаюць сябры і сваякі, пра прынцыпы ягонага жыцця. Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6).
21 траўня (нядзеля)
• Батумі (Грузія), Цягам дня можна будзе напісаць лісты палітвязням у краме нацыянальнай сімволікі (26 мая, 41 ) Медыя Хабе (Парнаваз Мэпэ, 67). Падрабязнасці.
• Вільня (Літва), 11:00. Каля муралу Алесю Бяляцкаму адбудзецца акцыя «АСОБ(Н)А».
• Вільня (Літва), 12:00. Акцыя ў падтрымку палітзняволеных. Месца: Кафедральная плошча (Katedros aikštė).
• Філадэльфія (ЗША), 12:00, Philadelphia Museum of Art, Падрабязнасці.
• Лондан (Вялікабрытанія), 12:30 – 14:00. Parliament Square.
• Варшава (Польшча), пляц Канстытуцыі 6, 12:45 – 14:00. Мітынг да Дня беларускіх палітвязняў. Пасля мітынгу адбудзецца шэсце да Кракоўскага прадмесця, дзе працягнуцца мерапрыемствы.
• Нью-Ёрк (ЗША). 13:00 Sheep Meadow- Central Park, Падрабязнасці.
• Чыкага (ЗША), 13:00, Intersection of Michigan Ave. & Washington St. Падрабязнасці.
• Штутгарт (Германія), 14:00, Wilhelmsplatz
• Кракаў (Польшча), 14:00, Помнік Адаму Міцкевічу на Рынку
• Варшава (Польшча), плошча Каперніка, 14:30 – 16:00. Мітынг і ланцуг салідарнасці з суайчыннікамі, якія цяпер за кратамі паводле палітычных матываў.
• Познань (Польшча), 14:30. Fredry 5, Klubokawiania MY. Падрабязнасці.
• Мюнхен (Германія), 15:00, Odeonsplatz. Падрабязнасці.
• Беласток (Польшча), 15:00. акцыя з нагоды міжнароднага дня палітвязняў і дня смерці Вітольда Ашурка. Месца: ul. Elektryczna, 9, каля кансулята Беларусі.
• Брусэль (Бельгія), 15:00-16:00, Europakruispunt, (Central Station).
• Парыж (Францыя), 16:00, Плошча Бастыліі. Падрабязнасці.
• Уроцлаў (Польшча), 17:00, Рынак ля фантану. Падрабязнасці.
• Познань (Польшча), 17:00, plac Wolności, Poznań
• Варшава (Польшча), 17:00 – 19:00, Сустрэча па падпісанні лістоў палітвязням. Прастора «Пад жырандоляй» (ul. Hoża, 41, lok. 2).
• Брусэль (Бельгія), 17:30 – 19:30, «Мемарыял» ладзіць вечар лістоў палітвязням Беларусі і Расіі. Rue de l’Epée 2, Bruxelles L’Ascenseur, café associatif et radio
Літургія 20 траўня
• Булонь-Біянкур (Францыя), 20 траўня, 10:30, 132 bis Rue du Point du Jour92100 Boulogne-Billancourt. Падрабязнасці
Літургіі 21 траўня
• Рыме (Італія), 11:00, імша ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Via di San Sebastianello 11, Roma.
• Вільня (Літва), праваслаўная супольнасць Усяленскага патрыярхату (Bokšto g. 2, Vilnius):
8:40-9:50 — Малітва аб вызваленні ўсіх несправядліва асуджаных
9:50-10:05 — Малебен за ўсіх несправядліва асуджаных і зняволеных. Памінанне імёнаў палітзняволеных беларусаў.
10:00 — Сімвалічнае запальванне «Свечкі малітоўнага хадайніцтва за свабоду».
• Антвэрпэн (Бельгія), 12:00-14:00, Беларуская Грэка-каталіцкая царква (Lange Beeldekensstraat 22, 2060 Antwerpen)
• Варшава (Польшча), 11:30, Святая Імша ў інтэнцыі Вітольда Ашурка ў гадавіну яго смерці і за ўсіх загінулых палітвязняў, касцёл святога Аляксандра на пляцы Трох Крыжоў (ніжні храм). Праводзіць будзе ксёндз Вячаслаў Барок.
• Фларэнцыя (Італія), 13:00 – 14:00, імша за ўсіх затрыманых па палітычных матывах. Яе ўзначаліць ксёндз Юрый Барок. Chiesa Parrocchiale di San Luca al Vingone. Via Gaetano Pacchi, 3, 50018 Scandicci FI.
Вясна