Вольга Кавалькова: Культура – гэта тое, у што трэба ўкладацца



Віцэ-прэм’ер Польшчы Пётр Глінскі заявіў у Бруселі пра неабходнасць прыняць еўрапейскі план дзеянняў па падтрымцы намаганняў па абароне беларускай мовы і культуры.

Станоўча прывітала заяву прадстаўніца Каардынацыйнай рады Беларусі Вольга Кавалькова:

Я вельмі рада, што пра беларускую культуру кажуць асобна, выдзяляюць. Таму што, калі паглядзець, якое стаўленне ўвогуле ў нас было ў Беларусі да культуры, гэта тая сфера, дзе нельга зарабіць, штосьці такое няважнае. Але культура, сацыяльныя праекты – гэта тое, у што трэба ўкладацца, такое доўгатэрміновае ўкладанне, дасць свае плады праз нейкі час. Гэтая праграма падтрымкі, безумоўна, гэтаму дапаможа.

На думку Вольгі Кавальковай, прыняцце еўрапейскага плана па абароне беларускай мовы і культуры будзе садзейнічаць вырашэнню беларускіх пытанняў на месцах. Прынамсі, станоўча павінны вырашаны на дзяржаўным узроўні пытанні вывучэння беларускай мовы дзецьмі з Беларусі ў польскіх школах, як і пакіданне абавязковага вывучэння беларускай мовы ў ліцэях Падляшша.

Беларускае Радыё Рацыя