Вроцлаўская Hala Stulecia у галівудскім фільме «Галодныя гульні»!
Амерыкана-канадская кінастудыя Lionsgate Movies апублікавала трэйлер фільма «Галодныя гульні: Балада пра птушак і змеяў». Самым вялікім сюрпрызам для жыхароў Польшчы сталі дэкарацыі Вроцлава, выкарыстаныя ў галівудскім фільме!
„Галодныя гульні” – серыя фільмаў, якія распавядаюць пра жорсткія спаборніцтвы, якія раней былі пакараннем за бунт, але з часам ператварыліся ў забаўляльнае шоу, якое транслюецца на ўсю краіну.

Hala Stulecia – шматфункцыянальная зала, пабудаваная ў перыяд,калі горад уваходзіў у склад Германіі. Яна паўстала ў 1911-1913 гг. дзякуючы гарадскому архітэктару Максаму Бергу. Будынак залы разам з навакольнымі збудаваннямі ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Фільм выйдзе ў пракат з 17 лістапада 2023 г.
Беларускае Радыё Рацыя