Прысуд Раману Пратасевічу ўступіў у сілу



Прысуд Раману Пратасевічу ўступіў у сілу. Пра гэта паведамляе расейскае інфармацыйнае агенства ТАСС са спасылкай на Менскі абласны суд.

„Гэта ў парадку выканання”, — адказала прадстаўніца суда на пытанне выдання, ці ўзяты Пратасевіч пад варту. Пасля прысуду ў 8 гадоў калоніі блогер заставаўся пад хатнім арыштам.

Нагадаем, Менскі абласны суд 3 траўня агучыў прысуд па крымінальнай справе супраць стваральнікаў і рэдактараў праекта Nexta: Сцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча. Суддзя Вячаслаў Тулейка прысудзіў Сцяпану — 20 гадоў, Яну — 19 гадоў, Раману — 8 гадоў.